15 жніўня ў вёсцы Радамля адбудзецца наступнае этнасвята «У госці да радзімічаў»

15 жніўня ў вёсцы Радамля Чавускага раёна Магілёўскай вобласці каля Замкавай гары адбудзецца наступнае этнасвята «У госці да радзімічаў». Запрашаем к супрацоўніцтву аматарскія аб’яднанні, гісторыка-культурныя клубы, якія праяўляюць цікавасць ці займаюцца вывучэннем побыта старажытных плямёнаў (радзімічы, крывічы, вяцічы, дрыгавічы і інш.), майстроў, якія займаюцца старажытным рамяством, а таксама дудароў ці этнагурткі.

Алеся Далецкая